Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ РАБОТЫ ШКОЛЫ НА 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

Дата: 11 ноября 2024 в 23:32

Мэта і задачы работы школы на 2024/2025 навучальны год

Мэта: стварэнне ўмоў для эфектыўнага функцыянавання ўстановы адукацыі, накіраваных на развіццё асобасна-адукацыйных кампэтэнцый навучэнцаў і прадметна-метадычных кампетэнцый педагагічных работнікаў.

Задачы:

1. Павысіць выніковасць адукацыйнага працэсу шляхам расшырэння варыятыўнасці метадаў і прыёмаў арганізацыі прадуктыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, накіраваных на павышэнне функцыянальнай граматнасці навучэнцаў сродкамі вучэбных прадметаў, рэалізацыі міжпрадметных сувязей.

2. Удасканальваць метадычнае суправаджэнне педагагічных кадраў, накіраванае на павышэнне іх кваліфікацыі, прафесійных кампетэнцый па правядзенні маніторынгу функцыянальнай граматнасці навучэнцаў, як адаго з інструментаў ацэнкі якасці адукацыі.

3. Міжведамаснае ўзаемадзеянне з усімі суб’ектамі прафілактыкі па павышэнні ўзроўню выхаванасці навучэнцаў, па раннім выяўленні і папярэджанні сацыяльнай сямейнай неблаганадзейнасці,   павышэнні маральнай і прававой культуры законных прадстаўнікоў навучэнцаў, папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх выкарыстоўваючы разнастайныя формы ўзаемадзеяння.

4. Удасканальваць формы ўзаемадзеяння з сям’ёй, накіраваныя на забеспячэнне адзінства і ўзгодненасці дзеянняў па выхаванні ў навучэнцаў патрыятызму, грамадзянскасці, маральнасці, фарміраванні сямейных каштоўнасцей, прафарыентацыйных схільнасцей.

5. Забяспечыць здароўезберагаючыя і бяспечныя ўмовы адукацыйнага працэсу шляхам умацавання і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы школы, выканання патрабаванняў аховы працы і пажарнай бяспекі, стварэння здароўезберагаючай прасторы.

       

        Гадавая задача на ўзроўні дашкольнай адукацыі: фарміраванне ў выхаванцаў грамадзянскіх і патрыятычных пачуццяў сродкамі азнаямлення з гісторыяй і культурай Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.